Лiпень 8

Купалавы словы як малітва

У філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” 7 ліпеня прайшоў літаратурны вечар “Купалавы словы як малітва”. Удзельнікі даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, яго карані, прычыну выбару псеўданіма. Разгледзелі і тэматычны складнік яго твораў. Напрыканцы мерапрыемства былі прадэкламаваны вядомыя вершы класіка.

Падрабязней

Лiпень 7

Купалавы словы жывуць між намі

7 ліпеня – важная дата для кожнага беларуса, які захапляецца беларускай літаратурай, бо ў гэты дзень нарадзіўся класік беларускай літаратуры Янка Купала. У гэтым годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння класіка. З гэтай нагоды ў гарадскім скверы Астравецкая раённая бібліятэка зладзіла літаратурна-паэтычны марафон “Купалавы словы жывуць між намі”.

Падрабязней

Лiпень 6

За чашкой чая посидим, обо всем поговорим

У Астравецкай раённай бібліятэцы 5 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”. Людзей сталага веку запрасілі на  пасядзелкі “За чашкой чая посидим, обо всем поговорим”.

Падрабязней

Лiпень 4

Помнім, захоўваем, ганарымся!

Дзень Незалежнасці – галоўнае свята для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Незалежнасць. Колькі велічы і годнасці ў гэтым слове. У гэты дзень ў філіяле “Страчанская сельская бібліятэка-клуб” прайшла святочная праграма “Помнім, захоўваем, ганарымся!” Быў зладжаны музычны канцэрт, у якім прынялі ўдзел мясцовыя артысты.

Падрабязней

Лiпень 4

Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў

У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” дзяўчаты і хлопцы адправіліся ў відэавандроўку “Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў”, прысвечаную Дню Незалежнасці нашай краіны.

Падрабязней