Май 28

Музейная экспазіцыя “Сядзіба М. Богуша — Шышкі”

Дарагія сябры!

Давайце створым гісторыю разам!

У  былой сядзібе сусветна-вядомага мастака Мар’яна Богуша-Шышкі, які нарадзіўся ў Трокеніках і правёў там сваё дзяцінства,  зараз размешчана бібліятэка-клуб. На другім паверсе знаходзіцца музейны пакой слыннага земляка. Сюды часта наведваюцца госці з розных куткоў краіны і не толькі.

Запрашаем  кожнага не заставацца абыякавым і дапамагчы папоўніць экспанатамі  быту,  жыцця сялянства і заможных людзей гэтай мясцовасці перыяду пачатку XXстагоддзя.  Спадзяемся, што сумесна мы створым часцінку гісторыі, побыту нашага краю, якім будзем ганарыцца самі і паказваць яго гасцям.

Запрашаем прыносіць рэчы ў філіял «Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб», дзе яны будуць узяты на баланс і застануцца ў годным стане.

Дзякуем патэнцыяльным ахвярадаўцам!

  1. Час работы
  2. Агульныя звесткі
  3. Фотагалерэя
  4. Дадатковыя матэрыялы (Скачаць)