Снежань 19

http://www.bibl.ostrovkult.by

Снежань 28

Казачная гасцёўня

Казачная гасцёўня “Цуды Новага года” на працягу тыдня працуе ў Астравецкай дзіцячай бібліятэцы. Весела і цікава тут праходзяць навагоднія конкурсы, гульні, квэсты, сустрэчы з казачнымі персанажамі.

Падрабязней

Снежань 22

Астравецкая раённая бібліятэка перамагла ў рэспубліканскім конкурсе

Канец года – час падвядзення вынікаў. Для Астравецкай раённай бібліятэкі год аказаўся плённым. Прыёмнай неспадзяванкай стала перамога ў рэспубліканскім  конкурсе творчых работ да Году народнага адзінства (у намінацыі “Мова зямлі маёй”). Для ўдзелу быў падрыхтаваны відэаролік “Матуліна мова жыве ў нашым краі” пра жыццёвы і творчы шлях Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча) – паэта, святара і мысліцеля, які на пачатку мінулага стагоддзя адным з першых праводзіў богаслужэнні на беларускай мове. Праца была высока ацэнена і атрымала другое месца ў конкурсе.

22 снежня ў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Уперад –  да новых перамог!

Падрабязней

Снежань 15

#Ялюблюсваюкраіну

Год народнага адзінства – час згуртавання, а таксама час яшчэ раз сказаць пра любоў да сваёй краіны.

Выказаць словы любові пажадалі вучні Міхалішкаўскай сярэдняй школы. Бібліятэкар Вольга Багдановіч арганізавала акцыю  #Ялюблюсваюкраіну.

Падрабязней

Снежань 14

Зімовая казка

Новы год – яркае і маляўнічае свята, якое дорыць надзею і святло кожнаму чалавеку. Цікава і крэатыўна падрыхтавалася да свята і Астравецкая раённая бібліятэка.  У просторным фае размясцілася рэтра-фотазона “Новый год. Ретро” з прыгажуняй-елкай, падарункамі, дзіўнымі паштоўкамі розных гадоў. Кожны жадаючы можа зрабіць тут фотаздымак, акунуцца ў святочную атмасферу.

Падрабязней

Снежань 10

Нязгасная зорка паэта

Максім Багдановіч зорка першай велічыні на небасхіле беларускай літаратуры. Нягледзячы на кароткае жыццё, Максім Адамавіч здолеў зрабіць вялікі ўклад у развіццё беларускай паэзіі. Яго санеты, трыялеты да гэтага часу прыцягваюць увагу чытачоў. Падрабязней

Лiстапад 17

Падарожжа па кнігах Я.Чарушына ў карэкцыйным цэнтры

У рамках праекта “Ты ў свеце не адзін” для наведвальнікаў Астравецкага карэкцыйнага цэнтра дзіцячая бібліятэка правяла літаратурнае падарожжа па кнігах Я.Чарушына “Мои любимые зверята”. Падрабязней