Лiстапад 17

Паслугі

Пералік бясплатных паслуг, якія аказвае ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”

  1. Прадастаўленне інфармацыі аб бібліятэчных фондах наведвальнікам бібліятэк.
  2. Правядзенне кансультацый па выкарыстанню каталогаў і картатэк.
  3. Выдача дакументаў праз абанемент бібліятэк за іх  межы на тэрмін, устаноўлены правіламі карыстання бібліятэкай.
  4. Выдача дакументаў з фондаў чытальнай залы для выкарыстання ў межах бібліятэк на працягу працоўнага часу.
  5. Правядзенне планавых мерапрыемстваў (выстаўкі, канферэнцыі, прэзентацыі кніг, тэматычныя вечары, бібліяграфічныя агляды, гутаркі і інш.).
  6. Рэгістрацыя і перарэгістрацыя карыстальнікаў бібліятэк.

Міжбібліятэчны абанемент (МБА)

Калі ў нашай бібліятэцы няма патрэбнай кнігі, Вы маеце магчымасць заказаць яе па міжбібліятэчнаму абанементу.

Для афармлення заяўкі неабходна прадаставіць звесткі аб выданні:

  1. аўтара;
  2. назву выдання;
  3. выхадныя даныя.

Прэйскурант  цэн (тарыфаў)  на тавары (работы, паслугі) ДУК “Астравецкай раённай бібліятэкі” (Скачаць)