Снежань 16

Пакармі птушак зімой

Зімовая падкормка птушак — добрая традыцыя. Зімой нават лясныя птушкі пачынаюць цягнуцца да чалавечага жылля. А ім далёка не проста ў марозныя дні. “Пакармі птушак зімой — яны паслужаць табе вясной”, — кажа прыказка. Вось чаму з даўніх часоў для зімуючых птушак людзі робяць кармушкі.

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Дапаможам птушкам перазімаваць”. Напачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з відамі зімовых птушак, а затым разам з  Вольгай Аляксандраўнай з задавальненнем адгукнуліся на прапанову і сталі архітэктарамі, будаўнікамі і дызайнерамі “птушыных сталовых”.




Апублікавана 16.12.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий