Лiпень 7

Купалавы словы жывуць між намі

7 ліпеня – важная дата для кожнага беларуса, які захапляецца беларускай літаратурай, бо ў гэты дзень нарадзіўся класік беларускай літаратуры Янка Купала. У гэтым годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння класіка. З гэтай нагоды ў гарадскім скверы Астравецкая раённая бібліятэка зладзіла літаратурна-паэтычны марафон “Купалавы словы жывуць між намі”.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “З думкай пра Беларусь” і знаёмілі з выданнямі розных гадоў, прыпаміналі жыхарам біяграфію і творчы шлях пісьменніка. Гараджане прыгадвалі творы класіка, цытавалі яго вершы. Асабліва дзеці аднесліся да прапановы з энтузіязмам і актыўна ўключыліся ў чытанне вершаў  “А хто там ідзе?”, “Хлопчык і лётчык”, “Спадчына” і іншыя. Жадаючыя змаглі  пагартаць выданні, прыгадаць любімыя творы Янкі Купалы, яшчэ раз узнавіць у памяці вядомыя з дзяцінства радкі. Кажуць, што пісьменнік жыве, пакуль жывуць яго творы. Творы Янкі Купалы да гэтага часу карыстаюцца папулярнасцю.

rbt

 




Апублікавана 07.07.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий