Люты 13

Нашы дасягненні

07.10.2022

15.09.2022

Філіял “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” пераможца ХХХ Рэспубліканскага  конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» (1 месца).

Астравецкая раённая бібліятэка  пераможца конкурсу самаробнай лялькі ў намінацыі “Героі твораў розных нацыянальнасцей” ( 1-ае месца)

Філіял “Альхоўская сельская бібліятэка” пераможца конкурсу самаробнай лялькі ў намінацыі “Героі твораў розных нацыянальнасцей” ( 1-ае месца)

       

Астравецкая  раённая бібліятэка пераможца рэспубліканскага конкурсу да Году народнага адзінства ў намінацыі «Мова маёй зямлі» — Дыплом 2 ступені

У 27 раз Нацыянальная бібліятэка Беларусі падводзіла сёлета вынікі конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. У намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» Астравецкая раённая бібліятэка атрымала трэцюю прэмію.

У абласным конкурсе 2015 года  «На лепшую самаробную кнігу» прынялі ўдзел 5 кніг, якія стварылі бібліятэкары раённай, Гудагайской, Палушскай, Варнянскай, Варонскай, Трокеніцкай і Падольскай бібліятэк. Мы ганарымся тым, што адна з нашых кніг заняла І месца ў абласным конкурсе – гэта кніга «Астравеччыны маладая рунь», падрыхтаваная бібліятэкарамі раённай бібліятэкі  пры ўдзелу майстроў раённага Дома рамёстваў. Гэта кніга, таксама, была адзначана Ганаровай граматай Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз мастакоў”.

Па выніках работы за 2014 год Астравецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма заняла ІІ месца ў абласным конкурсе “Установа культуры года”.

2014 год прынёс нашай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме значную перамогу. Творчым калектывам аддзела бібліятэчнага маркетынгу — Францкевіч Г.І, Голуб Н.В і Тврагаль В.М. — быў падрыхтаваны ўласны электронны рэсурс “Мы тут жывём, наш край нам дарагі”, які заняў 3 месца ў XXII Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” у намінацыі “Навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”.  (Загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь №  220 ад 18.12.2014 )