Лiпень 7

Верш у вянок песняру

7 ліпеня ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна паэзіі “Верш у вянок песняру”, прысвечаная 140 годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Прысутныя чыталі вершы класіка, прыгадвалі факты з біяграфіі, адказвалі на пытанні віктарыны “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”.  Самыя дапытлівыя мелі магчымасць пагартаць выданні розных гадоў. У бібліятэцы была падрыхтавана выстава “Гонар беларускай літаратуры”.

 




Апублікавана 07.07.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий