Лiпень 4

Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў

У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” дзяўчаты і хлопцы адправіліся ў відэавандроўку “Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў”, прысвечаную Дню Незалежнасці нашай краіны.

Пасля ўдзельнікі адказалі на пытанні віктарыны. Кожны жадаючы меў магчымасць адзначыць на карце Беларусі любімы і дарагі сэрцу куточак. Не абышлося і без творчасці. Дзеці маглі стварыць аўтарскі магніт “Я люблю Беларусь”. У канцы мерапрыемства прагледзілі цікавую легенду “Адкуль пайшлі беларусы”.  Мерапрыемства падаравала шмат станоўчых эмоцый і дапамагло ўсвядоміць важнасць роднай краіны для кожнага.

 

 




Апублікавана 04.07.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий