Лiстапад 29

Бiблiёбус

В связи с техническими неполадками библиобуса выезды на декабрь месяц отменены до 12 декабря.

 

Для Астравецкага раёна характэрна наяўнасць невялікіх, тэрытарыяльна — аддаленых адзін ад аднаго і маланаселенных пунктаў. Галоўная місія публічных бібліятэк — забеспячэнне ўсіх жыхароў раёна незалежна ад месца пражывання магчымасцю карыстацца паслугамі бібліятэк. Астравецкая бібліятэка  актыўна выкарыстоўвае пазастацыянарныя формы абслугоўвання насельніцтва кнігай.

З  2006 года адной з такіх форм абслугоўвання з’яўляецца сучасная мабільная бібліятэка (бібліёбус). Бібліёбус – гэта сучасны перасоўны цэнтр, які мае бібліятэчны фонд, што пастаянна абнаўляецца.

Функцыі бібліёбуса — бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў маланаселенных  і аддаленных сельскіх пунктаў, якія не маюць стацыянарных бібліятэк. Мабільная бібліятэка гатова даставіць у кожны дом навінкі кніжнага рынку.

Абслугоўванне  жыхароў раёна ажыццяўляецца па 16 маршрутах згодна графіку выездаў. Бібліятэкар бібліёбуса – Вярбовіч Марыя Эдвардаўна.

 

Графік работы бібліобуса на снежань 2022 года

Дата выезду  

Назва населенага пункта

Час, неабходны для абслугоўвання  

Адказныя за выезд

16.12 М.Гудагай. Кяждуны. Лазоўка. Індрубка. г.Астравец. вул. Слабодка.

Міндзяны. Байканы. Рымуны. Лоша

09.00 – 13.00

 

14.00 – 17.00

Падворская Т.М.
19.12 Больнікі. Газа.

Быстрыца. Петраполь. Навасады. Жарнэлі

09.00 – 13.00

14.00 – 17.00

Падворская Т.М.
20.12 Завельцы. Гялюны. Гіры.

Вашкуны.Чэхі. Бабраўнікі

09.00 – 13.00

14.00 – 17.00

Падворская Т.М.
21.12 Трайгі. Мікшаны. Дайлідкі.

Н.Якентаны. В.Якентаны. Альгіняны

09.00 – 13.00

14.00 – 16.00

Падворская Т. М.
22.12 г.Астравец. вул.Кавалі. Ліпнішкі.

Едаклані. Кумпяны.

Дубнікі. Карвэлі. Філіпаны

09.00 – 13.00

 

14.00 – 17.00

Падворская Т. М.
23.00 Масцяны. Вераб’і. Сенюці. Петрашышкі. Казаноўшчызна. Трашчаны.Ласі. Сідарышкі 09.00 – 16.00 Падворская Т. М.
26.12 Каценавічы. Заборцы. Маркуны. Завідзіненты 10.00 – 15.00 Падворская Т.М.