Снежань 16

Казачнае падарожжа

Вучні 1 класа ДУА «Гудагайская сярэдняя школа» адправіліся ў казачнае падарожжа «Чароўная скарбонка з казкамі».

Бібліятэкар філіяла «Гудагайская сельская бібліятэка» правяла для іх займальныя віктарыны, загадкі пра зіму, пазнаёміла з мноствам новых кніг. Дзеці з цікавасцю пагарталі старонкі знаёмых казак і ўспомнілі любімых герояў.




Апублікавана 16.12.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий