Студзень 29

Карысны дзень без Інтэрнэту

Міжнародны дзень без Інтэрнэту — такое арыгінальнае свята адзначаецца штогод у апошнюю нядзелю студзеня. Галоўная мэта свята — цалкам адцягнуць людзей ад камп’ютэраў і глабальнай сеткі хоць на адзін дзень, каб пражыць яго выключна ў “рэальным” свеце.

Трокеніцкая сельская бібліятэка вырашыла падтрымаць галоўную ідэю свята і 27 студзеня правяла квэст-гульню “Без дапамогі гугла, але з дапамогай кнігі”. Гэта было сапраўднае свята для чытачоў, якія зазірнулі ў бібліятэку ў гэты дзень. Алена Баляславаўна падрыхтавала шмат нечаканых сюрпрызаў. Як і належыць у квэсце, трэба было адгадаць цэлы ланцужок загадак і знайсці скарб. Юныя капітаны атрымалі пуцяводную карту, з дапамогай якой і здзяйснялі маршрут па бібліятэцы. Прапанавалася менавіта з кніг набыць неабходную інфармацыю, каб прайсці на наступны ўзровень гульні і, як вынік, дзеці весела і пазнавальна правялі дзень без інтэрнэту ў бібліятэцы.




Апублікавана 29.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий