Студзень 28

Майстар-клас «Сімвал Астравеччыны»

26 студзеня ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Павуцінка”. Тэмай абралі аплікацыю саломкай, а паколькі 2019 год – гэта Год малой радзімы, то вырашылі рабіць сімвал малой радзімы – герб Астравеччыны.

Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання з тэхнікай пляцення з саломкі. Пад яе кіраўніцтвам дзеці з задавальненнем пагрузіліся ў творчы працэс і адлюстравалі на тканіне дуб і стронгу.




Апублікавана 28.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий