Студзень 29

“Дапаможам птушкам зімаваць”

Маленькія чытачы Трокеніцкай сельскай бібліятэкі, ідучы на сустрэчу з кнігай, задумаліся пра зімоўе птушак: як ім даводзіцца выжываць, шукаючы сабе пражытак. Разам з бібліятэкарам было вырашана правесці акцыю пад лозунгам “Дапаможам птушкам зімаваць”.

Зразумела, у бібліятэцы не так проста знайсці тое, з чаго можна зрабіць “птушыныя сталовыя”. Але дзеці знайшлі выйсце – зрабілі кармушкі з пластыкавых бутэлек. Акцыя атрымалася карыснай і пазнавальнай. Дзеці пашырылі свае веды аб птушках, атрымалі практычныя навыкі па вырабу птушыных кармушак.




Апублікавана 29.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий