Снежань 14

Зімовая казка

Новы год – яркае і маляўнічае свята, якое дорыць надзею і святло кожнаму чалавеку. Цікава і крэатыўна падрыхтавалася да свята і Астравецкая раённая бібліятэка.  У просторным фае размясцілася рэтра-фотазона “Новый год. Ретро” з прыгажуняй-елкай, падарункамі, дзіўнымі паштоўкамі розных гадоў. Кожны жадаючы можа зрабіць тут фотаздымак, акунуцца ў святочную атмасферу.

Сапраўдным падарункам для наведвальнікаў стала тэматычная выстава “Волшебство Нового года”. На кніжных паліцах размясціліся кнігі пра зіму, Каляды, Новы год. Так чытачы могуць бліжэй пазнаёміцца з вытокамі любімых зімовых святаў, даведацца пра традыцыі і звычаі, а галоўнае – настроіцца на святочны лад.

 




Апублікавана 14.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий