Лiстапад 17

Падарожжа па кнігах Я.Чарушына ў карэкцыйным цэнтры

У рамках праекта “Ты ў свеце не адзін” для наведвальнікаў Астравецкага карэкцыйнага цэнтра дзіцячая бібліятэка правяла літаратурнае падарожжа па кнігах Я.Чарушына “Мои любимые зверята”.

Дзецям расказалі, што ў гэтым годзе адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння пісьменніка і мастака Я.Чарушына, паведамілі факты з біяграфіі аўтара, расказалі пра яго кнігі і малюнкі.

Разам з выхаванцамі бібліятэкар пагуляла ў гульні “Хто дзе жыве”, “Як хто з жывёл размаўляе”, “Мамы і дзеці”. Кожны з дзяцей пагартаў кнігі пісьменніка, пазнаёміўся з ілюстрацыямі.

Выхаванцы былі актыўнымі, прыветлівымі, цікаўнымі.




Апублікавана 17.11.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий