Лiстапад 11

“Маё камсамольскае юнацтва – у песнях і вершах”

Пад такой назвай быў арганізаваны вечар-успамін да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які афіцыйна святкуецца ў нашай краіне.

Вечарыну арганізавала бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі В.І.Малахвей для прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія  па сямейных абставінах знаходзяцца ў мясцовым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прадстаўнікі старэйшага пакалення з задавальненнем  спявалі рэвалюцыйныя песні, пра грамадзянскую вайну і камсамол.




Апублікавана 11.11.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий