Лiстапад
11
“Маё камсамольскае юнацтва – у песнях і вершах”
Пад такой назвай быў арганізаваны вечар-успамін да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які афіцыйна святкуецца ў нашай краіне.
Вечарыну арганізавала бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі В.І.Малахвей для прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія па сямейных абставінах знаходзяцца ў мясцовым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прадстаўнікі старэйшага пакалення з задавальненнем спявалі рэвалюцыйныя песні, пра грамадзянскую вайну і камсамол.