Лiстапад 11

У прыярытэце — энергазберажэнне!

Да Міжнароднага дня энергазберажэння  9 лістапада  Падольская сельская бібліятэка запрасіла  наведвальнікаў прышкольнага лагера “Непаседы” з мясцовай школы  на ўрок ведаў “Трэба нам вучыцца беражлівасці”.

У той дзень вучні малодшых класаў праслухалі выступленне бібліятэкара аб неабходнасці і важнасці зберажэння энергарэсурсаў, засвоілі парады ад любімых мультыплікацыйных Фіксікаў, адгадвалі загадкі віктарыны па тэме. Закончылася мерапрыемства конкурсам чытальнікаў. Па заканчэнні ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.




Апублікавана 11.11.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий