Май 4

Раскажам дзецям пра вайну

Выхаванцы дзіцячага садка наведалі філіял “Палушская сельская бібліятэка-клуб”. Тут іх чакала цікавае і пазнавальнае мерапрыемства “Раскажам дзецям пра вайну”.

У простай і даступнай форме бібліятэкар расказала пра асноўныя падзеі вайны. Пасля маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне. Затым быў прадэманстраваны фільм “Сабакі-героі Вялікай Айчыннай вайны”. Бібліятэкар падрыхтавала майстар-клас “Кветкі Перамогі”. Дзеці сваімі рукамі паспрабавалі зрабіць георгіеўскія стужкі. Мерапрыемства атрымалася цікавым, інфарматыўным і творчым, а таксама стварыла ўмовы для фарміравання ў дзяцей першаснага ўяўлення пра вайну.

 




Апублікавана 04.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий