Май 4

Кніжнае чаяванне

Бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” сабрала на гутарку “Кніжнае чаяванне” самых актыўных чытачоў-пенсіянераў. Яны распавялі аб сямейных традыцыях чаявання, падзяліліся цікавымі гісторыямі аб выдатным напоі.

Усе разам успомнілі карысныя ўласцівасці чаю, мастацтва яго заварвання, падзяліліся рэцэптамі чайных напояў. За чаем сапраўды ніхто не сумаваў. А таксама дзяліліся сваімі кніжнымі перавагамі, расказалі, што чытаюць цяпер, разам абмеркавалі свежую перыёдыку і кніжныя навінкі.

 




Апублікавана 04.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий