Кастрычнiк 25

Дабро і зло ў казках

Казкі пераносяць нас у чароўны свет, дзе жывуць прынцы і прынцэсы, феі і ведзьмы, размаўляюць звяры і птушкі, у свет, дзе заўсёды перамагае дабро, а зло заўсёды пакарана.

У Варнянскай сельскай бібліятэцы прайшла віктарына “Дабро і зло ў казках”. На працягу ўсёй гульні ўдзельнікі разам з бібліятэкарам успаміналі свае любімыя казкі, сустракаліся з цікавымі героямі. Праслухоўвалі ўрыўкі з казак і адказвалі, з якіх твораў гэты тэкст. Дзеці паказалі добрыя веды, адказваючы на ​​пытанні па казках. Напрыканцы мерапрыемства вызначылі пераможцу. Літаратурная віктарына прайшла вельмі цікава і з запалам.

 




Апублікавана 25.10.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий