Кастрычнiк 25

Падарожжа па казках

22 кастрычніка Кямелішкаўская сельская бібліятэка сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу падрыхтавала тэатралізаванае прадстаўленне “Падарожжа па казках”.

Удзельнікаў чакала займальнае падарожжа: яны адправіліся на музычным паравозе ў краіну казак, прайшлі праз выпрабаванне загадкамі, павўдзельнічалі ў танцавальным марафоне. Казачныя героі падтрымлівалі юных чытачоў, дапамагалі праходзіць выпрабаванні. Пасля адбыўся флэшмоб. Казачная атмасфера панавала на працягу ўсяго мерапрыемства і прынесла безліч прыемных эмоцый.




Апублікавана 25.10.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий