Кастрычнiк 27

Збор яблык у калгасным садзе

Усю восень с верасня па кастрычнік бібліятэкары ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” дапамагаюць у зборы яблыкаў у садзе КСУП “Варняны”. Варнянскі сад займае ажно 100 гектараў.

Пры выбары сартоў арыентаваліся на лёжкасць яблыкаў, таму прыярытэтным сталі сарты беларускай селекцыі “імант”, “беларускі салодкі”, “заслаўскі”, “алеся”. Работы блізяцца да завяршэння, яблыкі ўбраны амаль на 89 гектарах (91%).

 




Апублікавана 27.10.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "2018-2020 год - Год малой радзімы", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий