Лiстапад 2

Залатая чараўніца-восень

Восень  панавала ў Астравецкай раённай бібліятэцы на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”, якое адбылося 27 кастрычніка.

Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу літаратуры “Залатая сімфонія восені”. Бібліёграф зрабіла агляд кніг, змешчаных на выставе. Тут знайшлі сваё месца творы пра восень, кнігі з восеньскай назвай і кнігі, падзеі ў якіх адбываюцца восенню. Акрамя гэтага, увазе прысутных была прапанавана прэзентацыя “Восеньская палітра”. Яна пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з восеньскімі пейзажамі беларускіх мастакоў.

Самі госці бібліятэкі чыталі любімыя вершы пра восень, праспявалі некалькі песен.

 

 




Апублікавана 02.11.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий