Студзень 2

«Чароўнае свята ля навагодняй ёлкі»

У Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы 28 снежня лунала чароўная навагодняя атмасфера. Бібліятэкар сумесна з супрацоўнікамі аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Міхалішкі падрыхтавалі для дзяцей і бацькоў займальную пастаноўку «Чароўнае свята ля навагодняй ёлкі».

Рабят і дарослых чакалі Снягурка, Дзед Мароз, Чараўніца і Кікімары. Дзеці ахвотна адгадвалі загадкі, успаміналі зімовыя казкі, удзельнічалі ў конкурсах. Разам з Дзедам Марозам стараліся «запаліць» агнямі ўпрыгожаную  ёлку. Але дапамагла ім у гэтым чароўная палачка Феі. Дзеці чыталі вершы, спявалі і танцавалі, усе разам вадзілі карагоды і, вядома, атрымлівалі падарункі ад Дзеда Мароза.

Завяршылася навагодняе свята фотасесіяй з казачнымі персанажамі.




Апублікавана 02.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий