100 гадоў БССР
Гістарычная даведка
1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 гадоў з моманту абвяшчэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Важнасць гэтай падзеі заключаецца ў тым, што пераадольваючы шматлікія цяжкасці, было забяспечана сапраўднае рашэнне пытання аб самавызначэнні беларусаў шляхам стварэння беларускай савецкай дзяржавы.
Станаўленне беларускай дзяржаўнасці адбывалася ў складанай эканамічнай і ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая была абумоўлена Першай сусветнай вайной, падзеямі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, ваеннай інтэрвенцыяй краін Антанты.
У канцы лістапада-пачатку снежня 1918 г. заходняя частка тэрыторыі Беларусі і горад Мінск яшчэ былі акупіравана кайзераўскімі войскамі. Аднак пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі урад РСФСР ануліраваў Брэсцкі мірны дагавор з гэтай краінай. Паступова бальшавіцкія войскі пачынаюць прасоўвацца на захад, пад юрысдыкцыю савецкай улады адыходзяць ўсё новыя, у тым ліку і беларускія тэрыторыі.
10 снежня 1918 г. германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Рада абвешчанай ў лютым-сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі знаходзілася ў стане глыбокага крызісу. Адзін з лідараў БНР А. Луцэвіч ў другой палове лістапада вёў перамовы ў Маскве з У.І. Леніным наконт найбольш актуальных пытанняў утварэння беларускай дзяржавы. Аднак падчас ўступлення ў Мінск Чырвонай Арміі, членаў рады БНР, за выключэннем прадстаўнікоў партыі сацыял-дэмакратаў, ў горадзе не было.
Да канца лістапада 1918 г. савецкія рэспублікі былі створаны ў Эстоніі, Латвіі, Літве, Украінская Савецкая рэспубліка існавала са снежня 1917 г. У пытанні самавызначэння Беларусі сярод партыйных і савецкіх работнікаў не было адзінага меркавання. Камуністы-беларусы, якія ўваходзілі ў склад Белнацкама (Беларускага нацыянальнага камісарыята) і беларускіх секцый РКП(б) пачалі ставіць пытанне аб утварэнні Беларускай савецкай рэспублікі. З другога боку, кіраўніцтва Аблвыканкамзаха (вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на Заходнім фронце і на тэрыторыі, неакупіраванай германскімі войскамі) лічыла, што існаванне нацыяльнаных рэспублік наносіць шкоду інтарэсам сусветнай рэвалюцыі.
Важным крокам на шляху да сваёй дзяржаўнасці стала канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б), якая адбылася 21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве. Яна прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі і выбрала Цэнтральнае бюро Беларускіх секцый РКП(б) на чале са Зм. Жылуновічам. Канферэнцыя прапанавала ідэю “стварэння Беларускай савецкай рэспублікі як фарпоста расійскай сацыяльнай рэвалюцыі”.
Пытанне аб самавызначэнні Беларусі было вырашана ў апошні тыдзень снежня 1918 г. 25 снежня старшыня Народнага Камісарыята па справах нацыянальнасцей І.В. Сталін паведаміў, што ЦК партыі вырашыў “… пагадзіцца з беларускімі таварышамі на стварэнне Беларускага савецкага ўрада”.
30 снежня 1918 года ў Смаленску распачала работу VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Асобна была прынята пастанова аб тэрыторыі Беларусі: у склад рэспублікі павінны былі ўвайсці Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская, Гродзенская губерні поўнасцю, а таксама асобныя раёны Ковенскай, Віленскай, Сувалкаўскай і Чарнігаўскай губерняў.
Канферэнцыя абвясціла сябе І з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б – Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым. 31 снежня 1918 года ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада ССРБ. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкамзаха. Старшынёй урада быў абраны Зм. Жылуновіч.
Зм. Жылуновіч — першы старшыня Часовага рабоча-сялянскага ўрада ССРБ і яе часовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта
1 студзеня 1919 года Часовы ўрад абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.
План мерапрыемстваў
ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”
да 100-годдзя абвяшчэння БССР
Назва мерапрыемства | Тэрмін правядзення | Адказныя |
|
студзень | Альхоўская, Гудагайская сельскія бібліятэкі |
2. Гістарычны экскурс “Беларусь –краіна твая і мая” |
студзень | Раённая бібліятэка |
3. Інфармацыйная гадзіна “Краіна святкуе свой дзень” |
студзень | Варонская сельская бібліятэка |
4. Віртуальная выстава “Квітней Рэспубліка мая” |
студзень | Дзіцячая бібліятэка |
5. Гадзіна інфармацыі “Краіна святкуе свой юбілей” |
студзень | Варнянская сельская бібліятэка |
6. Урокі гісторыі “От истории до современности”, “Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша” |
студзень | Палушская бібліятэка-клуб, Рымдзюнская с/б |
7. Тэматычная паліца “Шляхі беларускай дзяржаўнасці” |
студзень | Гервяцкая сельская бібліятэка-ЦНК |
8. Прагляд дакументальнага фільма аб гісторыі ўтварэння БССР “100 год БССР” |
студзень | Мальская сельская бібліятэка |
9. Выстава-агляд “Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша” |
студзень | Міхалішкаўская сельская бібліятэка |
10. Урок гісторыі “Краіна святкуе свой дзень” |
студзень | Міхалішкаўская сельская бібліятэка |
11. Выстава “Беларусь – твая песня і слава” |
студзень | Міхалішкаўская сельская бібліятэка |
12. Інфармацыйная гадзіна “Першы крок да незалежнасці” |
студзень | Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб |
13. Выстава-агляд “Беларусь на карце свету” |
студзень | Падольская сельская бібліятэка |
14. Агляд літаратуры “Што можна прачытаць аб гісторыі беларускай дзяржаўнасці” |
студзень | Страчанская сельская бібліятэка |
15. Прагляд і абмеркаванне відэафільма “Зямля Беларусі – святая…” |
студзень | Кямелішкаўская сельская бібліятэка |
16. Гадзіна памяці “Беларусь мая сінявокая” |
студзень | Рытанская сельская бібліятэка |