Студзень 1

100 гадоў БССР

Гістарычная даведка

1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 гадоў з моманту абвяшчэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Важнасць гэтай падзеі заключаецца ў тым, што пераадольваючы шматлікія цяжкасці, было забяспечана сапраўднае рашэнне пытання аб самавызначэнні беларусаў шляхам стварэння беларускай савецкай дзяржавы.

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці адбывалася ў складанай эканамічнай і ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая была абумоўлена Першай сусветнай вайной, падзеямі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, ваеннай інтэрвенцыяй краін Антанты.

У канцы лістапада-пачатку снежня 1918 г. заходняя частка тэрыторыі Беларусі і горад Мінск яшчэ былі акупіравана кайзераўскімі войскамі. Аднак пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі урад РСФСР ануліраваў Брэсцкі мірны дагавор з гэтай краінай. Паступова бальшавіцкія войскі пачынаюць прасоўвацца на захад, пад юрысдыкцыю савецкай улады адыходзяць  ўсё новыя, у тым ліку і беларускія тэрыторыі.

10 снежня 1918 г. германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Рада абвешчанай ў лютым-сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі знаходзілася ў стане глыбокага крызісу. Адзін з лідараў БНР А. Луцэвіч ў другой палове лістапада вёў перамовы ў Маскве з У.І. Леніным наконт найбольш актуальных пытанняў утварэння беларускай дзяржавы. Аднак падчас ўступлення ў Мінск Чырвонай Арміі, членаў рады БНР, за выключэннем прадстаўнікоў партыі сацыял-дэмакратаў, ў горадзе не было.

Да канца лістапада 1918 г. савецкія рэспублікі былі створаны ў Эстоніі, Латвіі, Літве, Украінская Савецкая рэспубліка існавала са снежня 1917 г. У пытанні самавызначэння Беларусі сярод партыйных і савецкіх работнікаў не было адзінага меркавання. Камуністы-беларусы, якія ўваходзілі ў склад Белнацкама (Беларускага нацыянальнага камісарыята) і беларускіх секцый РКП(б) пачалі ставіць пытанне аб утварэнні Беларускай савецкай рэспублікі. З другога боку, кіраўніцтва Аблвыканкамзаха (вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на Заходнім фронце і на тэрыторыі, неакупіраванай германскімі войскамі) лічыла, што існаванне нацыяльнаных рэспублік наносіць шкоду інтарэсам сусветнай рэвалюцыі.

Важным крокам на шляху да сваёй дзяржаўнасці стала канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б), якая адбылася  21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве. Яна  прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі і выбрала Цэнтральнае бюро Беларускіх секцый РКП(б) на чале са Зм. Жылуновічам. Канферэнцыя прапанавала ідэю “стварэння Беларускай савецкай рэспублікі як фарпоста расійскай сацыяльнай рэвалюцыі”.

Пытанне аб самавызначэнні Беларусі было вырашана ў апошні тыдзень снежня 1918 г. 25 снежня старшыня Народнага Камісарыята па справах нацыянальнасцей І.В. Сталін паведаміў, што ЦК партыі вырашыў “… пагадзіцца з беларускімі таварышамі на стварэнне Беларускага савецкага ўрада”.

30 снежня 1918 года ў Смаленску распачала работу VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Асобна была прынята пастанова аб тэрыторыі Беларусі: у склад рэспублікі павінны былі ўвайсці Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская, Гродзенская губерні поўнасцю, а таксама асобныя раёны Ковенскай, Віленскай, Сувалкаўскай і Чарнігаўскай губерняў.

Канферэнцыя абвясціла сябе І з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б – Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым. 31 снежня 1918 года ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада ССРБ. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкамзаха. Старшынёй урада быў абраны Зм. Жылуновіч.

Зм. Жылуновіч — першы старшыня Часовага рабоча-сялянскага ўрада ССРБ і яе часовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта

1 студзеня 1919 года Часовы ўрад абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

План мерапрыемстваў

ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”

да 100-годдзя абвяшчэння БССР

Назва мерапрыемства Тэрмін правядзення Адказныя
  1. Краязнаўчае падарожжа “Зямля пад белымі крыламі”
  студзень   Альхоўская, Гудагайская сельскія бібліятэкі

2. Гістарычны экскурс “Беларусь –краіна твая і мая”

студзень   Раённая бібліятэка

3. Інфармацыйная гадзіна “Краіна святкуе свой дзень”

студзень Варонская сельская бібліятэка

4. Віртуальная выстава “Квітней Рэспубліка мая”

студзень Дзіцячая бібліятэка

5. Гадзіна інфармацыі “Краіна святкуе свой юбілей”

студзень Варнянская сельская бібліятэка

6. Урокі гісторыі “От истории до современности”, “Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша”

студзень Палушская бібліятэка-клуб, Рымдзюнская с/б

7. Тэматычная паліца “Шляхі беларускай дзяржаўнасці”

студзень Гервяцкая сельская бібліятэка-ЦНК

8. Прагляд дакументальнага фільма аб гісторыі ўтварэння БССР “100 год БССР”

студзень  Мальская сельская бібліятэка

9. Выстава-агляд “Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша”

студзень Міхалішкаўская сельская бібліятэка

10. Урок гісторыі “Краіна святкуе свой дзень”

студзень Міхалішкаўская сельская бібліятэка

11. Выстава “Беларусь – твая песня і слава”

студзень Міхалішкаўская сельская бібліятэка

12. Інфармацыйная гадзіна “Першы крок да незалежнасці”

студзень   Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб

13. Выстава-агляд “Беларусь на карце свету”

студзень Падольская сельская бібліятэка

14. Агляд літаратуры “Што можна прачытаць аб гісторыі беларускай дзяржаўнасці”

студзень  Страчанская сельская бібліятэка

15. Прагляд і абмеркаванне відэафільма “Зямля Беларусі – святая…”

студзень Кямелішкаўская сельская бібліятэка

16. Гадзіна памяці “Беларусь мая сінявокая”

студзень  Рытанская сельская бібліятэка

 

 




Апублікавана 01.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "2018-2020 год - Год малой радзімы

Добавить комментарий