Верасень 23

Краязнаўчыя старонкі

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” ў рамках інтэрактыўнага праета  “Память о прошлом для будущих поколений” прысутныя пагарталі краязнаўчыя старонкі “Міхалішкаўскія краязнаўцы Міхаіл Кляцкоўскі і Ігар Усціменка”. Бібліятэкар расказала пра гэтых людзей, пра іх уклад у вывучэнне гісторыі роднага краю, дасягненні і поспехі. Падрабязней

Верасень 22

Чыстае паветра

Праблема экалогіі – адна з найбольш вострых і актуальных. У філіяле “Падольская сельская бібліятэка” абмеркавалі гэту тэму на гадзіне прыродазнаўства “Чыстае паветра”, пагутарылі пра важнасць зберажэння прыроды і навакольнага асяроддзя, пра адказнасць кожнага за чысціню лясоў, вадаёмаў і паветра. Разгледзелі галоўныя прычыны забруджвання паветра. Падумалі і над тым ,  як іх вырашыць. Мерапрыемства мела важнае выхаваўчае значэнне. Падрабязней

Верасень 21

Ад чыстага сэрца, добрымі словамі…

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце” сабраліся ў Астравецкай раённай бібліятэцы, каб павіншаваць супрацоўнікаў бібліятэкі з мінулым святам. У сваю чаргу, бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі гадзіну шчырасці “Ад чыстага сэрца, добрымі словамі…”.

Падрабязней

Верасень 20

Наша сіла ў адзінстве

Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі  правялі патрыятычную гадзіну “Наша сіла ў адзінстве” для школьнікаў старэйшых класаў гімназіі №1. Юнакі і дзяўчаты хутка пачнуць самастойнае жыццё. Важна, каб пачуццё адзінства і згуртаванасці заўсёды было з імі.

Падрабязней

Верасень 20

Разам мы – Беларусь

У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка”  прайшла гадзіна гісторыі “Разам мы – Беларусь”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел людзі сталага веку, ветэраны працы. Як ніхто іншы, гэтыя людзі ведаюць гісторыю нашай краіны. Многае яны бачылі на свае вочы, таму гэтым досведам яны актыўна дзяліліся з прысутнымі.

Падрабязней