Верасень 19

Беларусь – мая краіна

Да дня народнага адзінства філіял “Дзіцячая бібліятэка” сумесна з бібліятэкай СШ №3 правяла патрыятычную гульню “Беларусь – мая краіна”.

Школьнікі паслухалі паведамленне пра нашу краіну, паглядзелі відэаролік “20 фактаў пра Беларусь”.

Дзеці пагулялі ў разнастайныя гульні, аб’ядналіся ў кружок і называлі добрыя, прыгожыя словы пра Беларусь. Ахвотна і актыўна размалёўвалі школьнікі карту нашай краіны, беларускі арнамент. Удзельнікі гульні адказвалі на пытанні віктарыны пра Беларусь, пра яе святы, дзяржаўня сімвалы.

 




Апублікавана 19.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий