Сям’я і бібліятэка
Бібліятэкар Альхоўскай сельскай бібліятэкі адным з прыярытэтных напрамкаў сваёй работы лічыць сямейнае выхаванне. Юлія Аляксандраўна вядзе вялікую працу па ўмацаванню сямейных адносін, прапагандзе сямейных каштоўнасцей і арганізацыі сямейнага вольнага часу. 19 студзеня ў бібліятэцы сабраліся навучэнцы Альхоўскай сярэдняй школы на гутарку-гульню “Каханне берагчы павінны”.
Бібліятэкар расказала пра тое, што вывучэнне радаводу сям’і, памяць пра сваіх продкаў выхоўваюць павагу да мінулага свайго народа, спрыяюць адраджэнню духоўнасці і захаванню нацыянальных традыцый.
Прысутныя ўзгадалі народныя казкі, прыказкі і прымаўкі, у якіх гаворыцца пра сям’ю. Дзеці адказалі на складаныя пытанні аб выхаванні і паспрабавалі прадставіць сваю будучую сям’ю. Разуменне, любоў, павагу, давер, дабрыню, дапамогу — рабяты назвалі асноўнымі прынцыпамі шчаслівага сямейнага жыцця. Гутарка прадоўжылася вясёлымі гульнямі і конкурсамі: “Намалюй маму з завязанымі вачыма”, “Вясёлыя вершы”, “Тэрыторыя гульні”.