Снежань 12

Чытаем навагоднія кнігі разам

Напярэдадні навагодніх святаў філіял “Дзіцячая бібліятэка” запрасіла сваіх юных чытачоў на акцыю “Чытаем навагоднія кнігі разам”.
Супрацоўнікі бібліятэкі зрабілі цікавую падборку кніг для дзяцей і арганізавалі кніжную выставу “Кніжная метель”. У гэты дзень дзеці разам з бібліятэкарам абмяркоўвалі свае любімыя творы пра зімовую пару, дапамаглі афармляць фотазоны да Новага года.

 




Апублікавана 12.12.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий