Лiстапад 24

Алкоголь и ты – разбитые мечты

Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі наведалі гімназію №1 г.Астраўца і правялі для школьнікаў шок-урок “Алкоголь и ты – разбитые мечты”.

Галоўная мэта мерапрыемства – паказаць маладому пакаленю згубнасць алкагольных напояў. На прыкладзе канкрэтных людзей, якія на працягу доўгага часу знаходзіліся ў залежнасці, было паказана, як змяняецца жыццё, ламаецца лёс, пагаршаецца здароўе і агульнае ўспрыманне рэчаіснасці Разабралі і само паняцце алкаголю, звярнуліся да гісторыі. Правялі дыскусію, чаму людзі працягваюць ўжываць алкаголь. Гімназізты паразважалі над тым, як узнікае алкагольная залежнасць. Школьнікі паспрабавалі скласці партрэт чалавека, які ўжывае алкагольныя напоі. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання зачытвалі байку “Заяц во хмелю”  Сяргея Міхалкова, а таксама прагледзелі відэафільм “Алкоголь и последствия”.

 

 

 




Апублікавана 24.11.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий