Лiстапад 10

Бліскучае сузор’е беларускіх казак

Казачны дылежанс “Бліскучае сузор’е беларускіх казак” запрасіў дзяцей філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” падарожнічаць па казках. Атрымаўшы маршрутныя лісты, удзельнікі наведвалі прыпынкі “Казачны”, “Загадкавы”, “Скорагаворкавы”. На кожным прыпынку яны выконвалі адпаведныя заданні.

Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена кніжная выстава “Чытаем па-беларуску разам” з папулярнымі і любімымі творамі для дзяцей.  Проста і цікава дзеці  расказвалі пра сваю любімую казку. У канцы мерапрыемства прайшоў парад літаратурных казачных герояў.




Апублікавана 10.11.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий