Кастрычнiк 21

Любімыя казкі Маршака

Самуіл Маршак – выбітная фігура ў дзіцячай літаратуры. Не адно пакаленне дзяцей вырасла на яго творах, добрых, светлых і шчырых. Кожны выхоўваў дзіця, вучыў яго спагадае, дабрыні і міласэрнасці. Сучаснае пакаленне таксама захапляецца творчасцю знакамітага дзіцячага пісьменніка.

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” завіталі ў госці да выхаванцаў ДЦРД №1 з гульнёй пастаноўкай “Любімыя казкі Маршака”. Дзеці пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, яго дзіцячымі кнігамі. Загадкі, вершы, гульні – усё гэта чакала выхаванцаў. У кожнага была магчымасць пагартаць кнігі, палюбавацца каляровымі ілюстрацыямі. Пасля для дзяцей была прадэманстравана гульнёвая лялечная пастаноўка. Выхаванцы садка паабяцалі наведаць бібліятэку ў бліжэйшы час разам са сваімі бацькамі.




Апублікавана 21.10.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий