Кастрычнiк 17

Жанчыны ў гісторыі Беларусі

У філіяле “Гервяцкая сельская бібліятэка” прайшла гістарычная гадзіна “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, прымеркаваная да Дня маці. Было падрыхтавана шмат звестак пра жанчын, якія ўнеслі вялікі ўклад у гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, а таксама звярнулі ўвагу на наш час. Бібліятэкар пажадала дзецям, каб яны шанавалі і бераглі сваіх матуль, заўсёды іх радавалі, часцей усміхаліся ім. Некаторыя з прысутных зачытвалі прыгожыя вершы пра матуль.




Апублікавана 17.10.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий