Верасень 12

Адзінствам моцная Беларусь!

Дзень народнага адзінства – нацыянальнае свята, якое яшчэ раз нагадвае кожнаму аб важнасці згуртаванасці. Яно яшчэ раз прыпамінае, што ўсе мы, нягледзячы на ўзрост і сацыяльнае становішча, з’яўляемся адным народам.

Каб нагадаць пра важнасць адзінства маладому пакаленню, у філіяле  “Мальская сельская бібліятэка” прайшла акцыя  “Адзінствам моцная Беларусь!” Бібліятэкар звярнулася да нацыянальнай сімволікі, расказала пра яе важнасць для кожнага беларуса. Пагаварылі і аб важнасці адзінства на прыкладзе сям’і, школы, студэнцкага калектыву. Пасля ўдзельнікам было прапанавана агульнымі намаганнямі стварыць плакат “Наша сіла ў адзінстве”.




Апублікавана 12.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий