Верасень 9

Урок-дыялог “Электронная кніга – сучасная крыніца ведаў”

 

Школьнікі ў штодзённым жыцці актыўна карыстаюцца планшэтамі, смартфонамі, ноўтбукамі. Усё радзей папяровыя кнігі дастаюцца з паліц. Аднак з’явілася новае паняцце ў нашым абыходзе – электронная кніга. Што гэта за кнігі і для чаго яны патрэбны расказалі чытачам філіяла “Мальская сельская бібліятэка”.

Віды і функцыі электронных сродкаў навучання разгледзелі ў ходзе мерапрыемства. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі “Як карыстацца электроннай кнігай?” бібліятэкар расказала пра электронныя падручнікі і сродкі навучання. Удзельнікі актыўна ўключаліся ў абмеркаванне, дзяліліся карыснымі спасылкамі на літаратуру.

 




Апублікавана 09.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий