Жнiвень 31

Пошукі скарбаў

 Квэст -гульня “У пошуках скарбаў” захапіла напрыканцы лета дзетвару аграгарадка Страчанка і вескі Селевічы.

Для іх бібліятэкар філіяла “Страчанская сельская бібліятэка-клуб”  Г.Трубіцкая арганізавала гэтае займальнае мерапрыемства з усімі элементамі квэст-гульні. Юныя чытачы бібліятэкі шукалі захаваны скарб не толькі ў бібліятэчным фондзе, але і ў ваколіцах. Урэшце рэшт ён быў знойдзены і справядліва падзелены паміж удзельнікамі, што сталася вельмі прыемным сюрпрызам.

 




Апублікавана 31.08.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий