Жнiвень 17

«Кім быць?»: прафесійны крос

Шчаслівы той, хто займаецца ў жыцці любімай справай і правільна  абраў сабе прафесію!

З такіх слоў пачаўся прафесійны крос ў Астравецкай дзіцячай бібліятэцы 16 жніўня. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет прафесій. У гульнёвай форме яны паспрабавалі сябе ў розных відах дзейнасці. Даведаліся, якімі якасцямі павінен валодаць настаўнік, урач, бібліятэкар, прадавец і будаўнік. З задавальненнем  прынялі ўдзел у конкурсах: “Знаёмства з прафесіямі”, “Лішні інструмент”, «Бюро знаходак», «Угадай прафесіі па прыказках». Экскурсія ў аддзяленне паштовай сувязі пазнаёміла дзяцей з прафесіяй паштальёна.




Апублікавана 17.08.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий