Жнiвень 15

“Варняны талентамі багатыя”

Пад такой назвай прайшло 14 жніўня свята аграгарадка Варняны. Канцэрт мастацкай самадзейнасці, гульнёвую праграму правялі супрацоўнікі сектра культуры Астравецкага райвыканкама.

“Філіял Варнянская сельская бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Астравецкая раённая бібліятэка” у рамках свята арганізаваў выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Мастерство рук, души и сердца”, дзе многія жыхары аграгарадка мелі магчымасць паказаць свае  вырабы з дрэва, тэкстылю, паперы. Карціны, прадметы быту, аздобленыя разьбой па дрэву, мілыя  і душэўныя рэчы, створаныя рукамі варнянцаў, выклікалі шквал эмоцый. Варнянская зямля па-ранейшаму застаецца багатай і шчодрай на таленавітых людзей!

 




Апублікавана 15.08.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий