Жнiвень 5

Лета нашых усмешак

5 жніўня Астравецкая раённая бібліятэка напоўнілася сонечнымі ўсмешкамі выхаванцаў лагера “Брыганціна” школы №3, якія прынялі ўдзел у літаратурным асарці “Лета нашых усмешак”.

Песняй пра лета “Чараўнікі двара” распачалося свята добрага настрою. Далей пагаварылі пра лета, дзеці прыгадалі вядомыя факты пра гэту пару года, адгадалі загадкі, звязаныя з гэтым сезонам. Праверылі сябе на кемлівасць і ўважлівасць у цікавай займальнай  гульні “Это яэто яэто все мои друзья”. За кожны правільны адказ атрымлівалі салодкі падарунак. Праверылі таксама ўвагу і памяць, разам з бібліятэкарамі адправіліся ў цікавае падарожжа па старонках казак, паспаборнічалі ў конкурсах, віктарынах “Пазнай казку па ўрыўку”, “Прадоўжы радок”. Мерапрыемства атрымалася насычаным і цікавым.

 

 




Апублікавана 05.08.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий