Май 16

По литературному морю всей семьёй

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гульня “По литературному морю всей семьёй”. Спачатку бібліятэкар пагаварыла з удзельнікамі пра сям’ю, яе ролю ў жыцці чалавека, расказала факты з гісторыя пра зараджэнне сям’і. Юныя чытачы расказалі пра свае сем’і.

Затым ім былі прапанаваны цікавыя заданні, конкурсы. Сапраўднай цікавосткай для дзяцей стаў майстар-клас “Сям’я –  гэта самае цёплае месца на зямлі”. Дзеці сваімі рукамі рыхтавалі паштоўкі для бацькоў. Акрамя таго, была падрыхтавана кніжная выстава “Татамамалогія”. Мерапрыемства выклікала шмат станоўчых эмоцый і падаравала добры настрой.




Апублікавана 16.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий