Красавiк 25

Падарожжа ў свет прафесій

Выбар будучай прафесіі – адна з самых важных вех у жыцці кожнага чалавека. Для таго, каб зрабіць правільны выбар, трэба мець падрабязнае ўяўленне пра як мага большую колькасць прафесій.

Бібліятэкар філіяла “Падольская сельская бібліятэка” падрыхтавала інфарм-дайджэст “Падарожжа ў свет прафесій”. Дзеці пазнаёміліся з прафесіямі: бібліятэкар, повар, педагог, фермер, пекар, стыліст. Бібліятэкар расказала дзецям пра гэтыя прафесіі, загадала загадкі, чытала прыказкі і прымаўкі аб розных прафесіях. Дзеці адказвалі на пастаўленыя пытанні, а таксама задавалі іх самі.




Апублікавана 25.04.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий