Красавiк 7

У свеце прафесій

6 красавіка выхаванцы дзіцячага садка наведалі філіял “Альхоўская  сельская бібліятэка”. Бібліятэкар падрыхтавала для іх гульню-падарожжа “У свеце прафесій”.

У простай і даходлівай форме яна расказала пра прафесію ўрача, настаўніка, інжынера, шаўца, будаўніка, бібліятэкара, вадзіцеля, выхавальніка. Маленькія ўдзельнікі захоплена слухалі аповед бібліятэкара, адказвалі на пытанні, расказвалі пра сферу дзейнасці сваіх бацькоў. Для іх была падрыхтавана кніжная выстава “У свеце прафесій”.  Пасля дзеці змаглі выбраць сабе кнігі.




Апублікавана 07.04.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Без рубрики", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий