Сакавiк 24

Семінар-практыкум для сельскіх бібліятэкараў

24 сакавіка ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў семінар-практыкум для сельскіх бібліятэкараў “Бібліяграфічная і інфармацыйная работа бібліятэк”.

На семінары супрацоўнікі раённай бібліятэкі абмеркавалі пытанні “Бібліяграфічныя рэсурсы, прадукты і паслугі: пытанні фарміравання і выкарыстання”, “Навучанне карыстальнікаў асновам бібліяграфічных ведаў і інфармацыйнай граматнасці”,  “Фарміраванне даведачна-бібліяграфічнага апарата”. Затым сельскія бібліятэкі прымалі ўдзел у практычных занятках па вядзенню картатэк.

 




Апублікавана 24.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий