Снежань 30

Неверагодныя прыгоды ля навагодняй елкі

Цяжка знайсці чалавека, які б не любіў Новы год. З ранняга маленства Новы год з’яўляецца самым любімым, дамашнім і цёплым святам для кожнага з нас.

Страчанская сельская бібліятэка сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу падрыхтавалі свята для дзяцей “Неверагодныя прыгоды ля навагодняй елкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі на мерапрыемства ў прыгожых карнавальных касцюмах. Самымі чаканымі гасцямі свята сталі Дзед Мароз і Снягурка. Дзеці шчыра віталі казачных герояў, удзельнічалі ў конкурсах, расказвалі вершы, танцавалі. Традыцыйна ўдзельнікі закружыліся ў святочным карагодзе. Кожны атрымаў порцыю добрага настрою і пазітыву.




Апублікавана 30.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий