Снежань 29

Навагоднія пасядзелкі

28 снежня ў Астравецкай раённай бібліятэцы традыцыйна прайшлі навагоднія пасядзелкі “Новый год – круглый год!” з удзелам аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”. Яго члены энергічныя, мабільныя, жвавыя. Яны ўпэўнены, што ўзрост гэта толькі лічба.

На гэты раз сустрэча мела святочны характар. Гучалі віншаванні з Новым годам і Калядамі. Удзельнікі жадалі адзін аднаму ўсяго самага добрага, а таксама падводзілі вынікі года, успаміналі, як ён прайшоў. Святочны настрой стварылі навагоднія кампазіцыі і выстава “Волшебство Нового года”, дзе можна было акунуцца ў свет цудаў і чараўніцтва, пазнаёміцца з атрыбутамі і цікавым афармленнем. Слухачы мелі магчымасць прыпомніць вытокі святкавання Новага года, больш даведацца пра звычаі і традыцыі. Для ўсіх прысутных прайшла традыцыйная гульня “Удача ў прыдачу”. Добры настрой на працягу мерапрыемства падтрымлівалі Дзед Мароз і Снягурка. Навагоднія загадкіі і гумарыстычныя прадказанні, якія павяселілі ўсю кампанію.

Акрамя таго, на мерапрыемстве павіншавалі адну з удзельніц аб’яднання з днём нараджэння. Пажадалі ёй і ўсім прысутным заўжды заставацца маладымі.

 




Апублікавана 29.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий