Снежань 24

Зімовая казка

Вакол пануе перадсвяточная мітусня, бо набліжаецца самае чароўнае свята – Новы год. Мільёны людзей па ўсім свеце заняты ўпрыгожваннем памяшкання і падрыхтоўкай да свята.

Так і ў Мальскай сельскай бібліятэцы 24 снежня дзеці рыхтавалі сваімі рукамі выстаўку “Зімовая казка”. Творчыя дзяўчынкі і нават хлопцы выразалі сняжынкі з паперы, праяўляючы фантазію і прыдумляючы свае ўзоры. Затым прыбіралі ёлку яркімі навагоднімі цацкамі і герляндамі, абмяркоўваючы, што чакаюць ад Дзеда Мароза.  Усе прысутныя зарадзіліся пазітывам і навагоднім настроем, знаёміліся з кніжнай выставай “Разам з кнігай у Новы год”.

 




Апублікавана 24.12.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий