Лiстапад 4

Востраў казак

3 лістапада бібліятэкар Страчанскай сельскай бібліятэкі на канікулах правяла дзіцячую пазнавальную гульню “Востраў казак”.

Казкі любяць усе дзеці. Чараўніцтва і прыгоды захапляюць, забаўляюць і вучаць дабру і справядлівасці. Юныя чытачы, якія прыйшлі ў гэты дзень у бібліятэку, прайшлі па дарозе казак, пазнаёміліся з новымі і прыгадалі старыя казкі, даведаліся шмат новага і цікавага. Дзеці чыталі казкі выдатных дзіцячых пісьменнікаў: Аляксандра Пушкіна, Ганса Хрысціяна Андэрсана, Шарля Перо і вядома ж, узгадалі рускія народныя казкі, бо менавіта з іх пачынаецца першае знаёмства дзіцяці з мастацкай літаратурай. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у казачнай віктарыне “Адгадай казку” і прадэманстравалі выдатныя веды, як рускіх, так і замежных казак, бо краіна казак – самая дзіўная і цудоўная краіна з усіх.




Апублікавана 04.11.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий